Пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі могуць прыняць у сярэдзіне лістапада
Пяты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі могуць прыняць у сярэдзіне лістапада. Пра гэта піша ў Twitter карэспандэнт Свабоды ў Бруселі Рыкард Юзвяк. Па яго даных, у канцы мінулага тыдня дыпламаты Еўрасаюза дамовіліся пашырыць крытэрыі санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Пад санкцыі могуць трапіць таксама юрыдычныя і фізічныя асобы, якія спрыяюць "незаконнаму перасячэнню вонкавых межаў дзяржавы-сябра ЕС" і "кантрабандзе незаконных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-сябра ЕС".
Як вядома, Еўрапейскі саюз ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на ўлады Беларусі і асабіста на Аляксандра Лукашэнку. Таксама ЕС мае прэтэнзіі ў справе кантрабанды з нашай краіны, якую рэгулярна затрымліваюць на межах ЕС.
Дагэтуль Еўрасаюзам былі прынятыя чатыры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі, а таксама сектаральныя эканамічныя санкцыі. Яны закраналі як беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і некаторых бізнесоўцаў, так і некаторыя прадпрыемствы. Гэта быў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на рэпрэсіі, на пасадку пасажырскага самалёта, якія ляцеў з Грэцыі ў Літву.
EU diplomats agreed last week to expand the sanctions criteria for #Belarus to include "illegal crossing" of the external borders of an EU member state & "smuggling of illegal goods into the territory of a Member State”. the 5th package of sanctions should come mid-Nov.
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) November 1, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.