Пётр Пракаповіч: Што рабіць? Не хадзіць па валюту!

“Што рабіць? Не хадзіць па абменніках! Пытанняў па валюце не павінна быць, гэта пытанне тэхнічнае: проста ў нейкі банк можа не давезлі валюту своечасова. Але калі вам трэба, то што ж рабіць, калі шмат людзей — пастаяць у чарзе!” — так віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч пракаментаваў журналістам ажыятаж каля пунктаў абмену валюты і яе адсутнасць у большасці з іх.

Нагадаем, сёння Пётр Пракаповіч выступіў з дакладам пра эканамічную сітуацыю перад сенатарамі і дэпутатамі. Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, Пракаповіч катэгарычна заявіў, што дэвальвацыі беларускага рубля не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі