Пытаннечкі #6: Андрэй Крывашэеў — любімы журналіст і давераная асоба Лукашэнкі
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі выбарчай кампаніі 2020 года. У пятым выпуску праграмы — давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Крывашэеў.
У той час, калі “вакол ворагі” і “майданутыя”, — ці ёсць у кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі пазітыўнае бачанне будучыні Беларусі? Ці рэальныя тыя рэйтынгі дзейнага кіраўніка краіны, якія паведамляюць нам сацыёлагі? Ці бачыць улада пагрозу ў альтэрнатыўных кандыдатах і як будзе вяртаць давер людзей, якія выказалі падтрымку іншым палітыкам? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Андрэй Крывашэеў нарадзіўся ў 1981 годзе ў расійскім Валгаградзе. Скончыў факультэт гуманітарнай адукацыі і кіравання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Працаваў лабарантам у БНТУ, з 2001 года — супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі. З 2007 года — палітычны аглядальнік, аўтар і вядучы аўтарскіх праектаў. З лютага 2020 года — старшыня Саюза журналістаў Беларусі. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Жанаты.
Папярэднія выпускі праграмы:
“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў
Пытаннечкі #2: непахісная флейтыстка Марыя Калеснікава
Пытаннечкі #3: эпатажная палітык Ганна Канапацкая
Пытаннечкі #4: гламурны бізнесмен-палітык Сяргей Чэрачэнь
Пытаннечкі #5: бескампрамісная “не-палітык” Святлана Ціханоўская
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.