“Пытаннечкі” да Аляксандры Герасімені, Канстанціна Якаўлева і Артура Удрыса

“Пытаннечкі” да Аляксандры Герасімені, Канстанціна Якаўлева і Артура Удрыса

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — віцэ-чэмпіёнка і прызёрка Алімпійскіх гульняў, шматразовая пераможца чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Александра Герасіменя, галоўны трэнер гандбольнага клуба “Віцязь”, майстар спорту, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі Канстанцін Якаўлеў і гулец Нацыянальнай зборнай па валейболе, бронзавы прызёр клубнага чэмпіянату свету, трохразовы чэмпіён Беларусі Артур Удрыс.


Чаму спорт і спартсмены не могуць быць па-за палітыкай? Ці цяжка было рашыцца на выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі? Ці гатовыя яны да таго, што чыноўнікі ад спорту назавуць іх “здраднікамі”? Што з сябе ўяўляе Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі і ці магчыма нешта свабоднае ў сённяшняй Беларусі? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком у 18:00.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі