“Пытаннечкі”: нязломная і непахісная Ніна Багінская

“Пытаннечкі”: нязломная і непахісная Ніна Багінская

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — сімвал пратэстаў, нязломная "носьбіт" бел-чырвона-белага сцяга Ніна Багінская


Як прыйшла да беларускасці і дзе знаходзіць сілы ад яе не адмаўляцца? Колькі сцягоў у яе адабралі на акцыях і дзе яна бярэ новыя? Як да яе пазіцыі ставяцца родныя і суседзі? Ці не страшна ёй ісці ў першых шэрагах на акцыях і што бачыць у вачах сілавікоў, якія ёй супрацьстаяць? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Ніна Багінская, 73 гады. Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці "Мантажнік радыёапаратуры". Другую вышэйшую адукацыю атрымала ва Украіне, у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу, атрымаўшы спецыяльнасць "Геолаг, спецыяліст па разведцы нафтавых і газавых радовішчаў". Працавала геолагам у Беларускім навукова-даследчым геалагічным разведвальным інстытуце, дзе стварыла суполку БНФ. У 1994 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, была звольнена з інстытута. Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі