Рабаў: Я сёння крайні па краіне! Даю справаздачу за дождж ў Мінску
Галоўны сіноптык Беларусі Дзмітрый Рабаў патрапіў пад дождж, які не прагназаваў.
Начальнік Белгідраметэацэнтра кажа, што з-за ліўня, якога не было ў прагнозе, яго сёння ўжо спыталіся ўсе “вярхі”. Па словах Дзмітрыя Рабава, у ранішнія гадзіны атмасферны фронт абвастрыўся і надвор’е "згуляла жарт".
Рабаў: “Я сёння таксама патрапіў пад дождж — пакінуў парасон на працы, і пасярэдзіне дарогі да працы пачаўся лівень. Прагноз мы скарэктавалі і разаслалі ўсім нашым карыстальнікам, у тым ліку і СМІ. Аднак зараз неба прасвятляецца, і тэмпература паднімецца. Чырвоны ўзровень бяспекі захоўваецца па Брэсцкай вобласці, а па краіне будзе высокая тэмпература”.
Ён папярэджвае, што павышэнне тэмпературы па скарэктаванаму прагнозу чакаецца пасля апоўдня. Тэмпература павысіцца па краіне да 30-34 градусаў вышэй за нуль. Па словах сіноптыка, у бліжэйшы тыдзень чакаецца пахаладанне, у тым ліку і на выхадных.