Работніка дзіцячага дома злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Відэа

У ноч на 9 красавіка мінскія праваахоўнікі затрымалі падчас перадачы марыхуаны трох мужчын — прадаўца і двух пакупнікоў. Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, 50-гадовы мінчук прывёз кліентам наркотыкі на сваім аўтамабілі "Додж Караван". У гэты момант іх і затрымалі праваахоўнікі.

Міліцыянты канфіскавалі марыхуану, прызначаную на продаж. Акрамя таго, яны знайшлі наркотык і ў салоне аўтамабіля.

50-гадовы прадавец наркотыкаў выявіўся супрацоўнікам сацыяльнага аддзела аднаго са сталічных дзіцячых дамоў. Абодва пакупнікі — беспрацоўныя. Аднаму 43 гады, другому — 44. Адзін з іх у 2000 годзе меў судзімасць за незаконныя дзеянні з наркотыкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі