Работнікам Ганцавіцкага лясгаса частку заробку выдалі кілбасой

"Сервелат трафейны" з дадаткам мяса дзічыны з Ганцавіцкага лясгаса / ganc-chas.by
"Сервелат трафейны" з дадаткам мяса дзічыны з Ганцавіцкага лясгаса / ganc-chas.by

Работнікам Ганцавіцкага лясгаса частку заробку выдалі кілбасой, піша "Ганцавічскі час". Раздалі 200 кг. Выданне адзначае, што ад натураплаты можна было адмовіцца. Раздавалі новы прадукт ад Столінскага райспажыўтаварыства "Сервелат трафейны", варана-вэнджаны выраб з дадаткам мяса дзічыны з таго самага Ганцавіцкага лясгаса.

У кілбасе "велізарны пералік усялякіх харчовых дабавак, але першым паказаны асноўны інгрэдыент гэта мяса лася або аленя", адзначае выданне.

Для Столінскага райспажыўтаварыства гэта інвестыцыйны праект, кажа дырэктар філіяла "Столинзаготпромторг" Столінскага райспажыўтаварыства Мікалай Лявонавец. У перспектыве прадпрыемства плануе запусціць вытворчасць вяленых вырабаў з дзічыны, а таксама паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання.  

Ці карыстаюцца новая кілбаса попытам у крамах, выданне не расказала. Але пацікавілася ўражаннямі ад навінкі ў работнікаў лясгаса. "Адразу, як узялі, смачная была. А калі паляжала, то зрабілася горшай на смак", расказала гаспадыня з сям'і, якой дасталася кілбаса з лася.

Работникам Ганцевичского лесхоза часть зарплаты выдали колбасой
У "Сервелаце трафейным" шмат дабавак / ganc-chas.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі