Работнікі "Белтэлекама" здавалі даныя міліцыянтаў у ТГ-канал "Карнікі Беларусі"

Работнікі "Белтэлекама" здавалі даныя міліцыянтаў у ТГ-канал "Карнікі Беларусі"

35-гадовага інжынера электрасувязі і 24-гадовага спецыяліста па продажах "Белтэлекама" міліцыянты затрымалі яшчэ ўвосень 2020 года і ўзятыя пад варту. На іх пачалі крымінальныя справы за тое, што яны "злівалі" ў інтэрнэт персанальныя даныя міліцыянтаў. 

Нядаўна з падачы ГУБАЗіК, як паведамляе прэс-служба МУС, Следчы камітэт пачаў на іх чарговую справу — за дапамогу ў распальванні сацыяльнай варожасці. Паведамляецца, што затрыманыя белтэлекамаўцы дапамагалі "дэструктыўным тэлеграм-каналам у стварэнні ўмоў і падахвочванні да ўжывання гвалту, знішчэння (пашкоджання) маёмасці службовых асоб дзяржорганаў, праваахоўнікаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў, а таксама распаўсюдзе паклёпніцкіх звестак і абвяшчэнні інфармацыі, якую кліенты прадпрыемства жадалі захаваць у таямніцы".

Мужчыны перадавалі звесткі міліцыянтаў у тэлеграм-канал "Карнікі Беларусі". 

Дарэчы, 22 сакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал "Карнікі Беларусі" экстрэмісцкім. Тады ж экстрэмісцкімі былі прызнаныя тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь" (больш за 157 тысяч падпісчыкаў), а таксама "Чат групы Карнікі" (больш за 1,9 тысячы ўдзельнікаў) і "Я выходжу / МКБ" (больш за 7,5 тысячы ўдзельнікаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі