Радаман: сёння ў слове “салідарнасць” — уся нацыянальная ідэя беларусаў
22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык права, навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сябра рэдакцыйных саветаў навуковых выданняў «Герольд Litherland» (Гродна — Мінск) і «Rocznik Lituanistyczny» (Варшава) Андрэй Радаман.
Дзяля чаго беларусы могуць аб’яднацца і разам нешта рабіць талакой? Найперш дзеля справядлівага жыцця на сваёй зямлі, каб не плакалі нашы матулі, а нашы дзеці не хацелі з’язджаць з радзімы на чужыну, перакананы гісторык права Андрэй Радаман.
Пра тое, як беларусам пабудаваць краіну, у якой сапраўды хочацца жыць і якую яны будуць лічыць найлепшай краінай у свеце, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрэем Радаманам.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.