Рагачоўскія ратавальнікі дапамаглі буслянятам вярнуцца ў гняздо (фота)

Рагачоўскія ратавальнікі дапамаглі буслянятам вярнуцца ў гняздо (фота)

Увечары 17 ліпеня, каля 19-й гадзіны, рагачоўскіх ратавальнікаў выклікалі хз незвычайнай нагоды. Каля дома 15 па вуліцы Мінскай моцны парыў ветру абрынуў частку гнязда. У выніку з гнязда вываліліся тры бусляняткі, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі знайшлі абрынутую частку гнязда, каля якой ляжалі тры маленькія бусляняці. З дапамогай трохкаленнай лесвіцы ратавальнікі вярнулі птушак назад у гняздо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі