Ракета, ад якой загінулі людзі ў вёсцы Граза ва Украіне, была расійскай — ААН

Пасля ракетнага ўдару па вёсцы Граза 

Пасля ракетнага ўдару па вёсцы Граза  / facebook.com/telekanalpryluky41

Ёсць усе падставы лічыць што ракета, якая забіла 59 чалавек у сяле Граза пад Харкавам, была выпушчаная расійскімі вайскоўцамі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Трагедыя адбылася 5 кастрычніка. Тады ад ракеты, якая трапіла ў будынак кавярні, загінулі 59 чалавек. У кавярні ў той час адбываліся памінкі. Украінскія ўлады назвалі гэты ўдар найбуйнейшым па колькасці ахвяр у Харкаўскай вобласці з пачатку расійскага ўварвання. СБУ выявіла, што наводчыкамі ракетнага ўдару былі два мясцовыя жыхары.

Справаздача ААН грунтуецца на інфармацыі, сабранай і праверанай спецыялістамі Маніторынгавай місіі па правах чалавека ва Украіне (ММПЧУ). Яны двойчы наведалі Гразу і апыталі мясцовых жыхароў.

Ахвярамі ракетнага ўдару сталі 36 жанчын, 22 мужчыны і васьмігадовы хлопчык — цывільныя асобы. У дакладзе гаворыцца, што 15 сем'яў страцілі двух ці больш чальцоў сям'і. Многіх загінулых удалося ідэнтыфікаваць толькі па тэстах ДНК. Акрамя таго выбух знішчыў кавярню і невялікую краму.

У справаздачы ААН падкрэсліваецца, што каля кавярні не было вайскоўцаў і баявых аб'ектаў.

Расійскае Мінабароны настойвае на тым, што праводзіць ракетныя ўдары толькі па вайсковых і энергетычных аб'ектах Украіны, а таксама звязанай з імі інфраструктуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі