Ракетны ўдар па Кіеве і сустрэча Гутэрыша з Зяленскім — 65-я раніца вайны

Адна з ракет выпушчаных па Кіеве, трапіла ў жылы дом​  / @uniannet
Адна з ракет выпушчаных па Кіеве, трапіла ў жылы дом​  / @uniannet

Напярэдадні ўвечары ў Кіеве прагрымелі некалькі выбухаў. Мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко паведаміў аб "двух трапленнях". У адным выпадку пацярпеў "аб'ект", у другім — жылы дом побач. Там пачаўся пажар. Пазней рэсурс "Громадське" удакладніў, што ў доме часткова разбураныя першы і другі паверхі.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпелі дзесяць чалавек, выратаваны пяцёра.

Пазней у традацыйным відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб 5 ракетах, выпушчаных па Кіеве. У Кіеве ў гэты час як раз знаходзіўся генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш. Ён размаўляў з Зяленскі і быў шакаваны тым, што адбылося. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ВВС. Раней, нагадаем, Гутэрыш пабываў у Маскве.

"Яшчэ пазаўчора Антоніу Гутэрыш сядзеў за доўгім сталом у Крамлі, а сёння ў кіламетры ад яго раздаюцца выбухі. Паштоўка з Масквы? Нагадайце, чаму Расія да гэтага часу займае крэсла ў Радзе Бясьпекі ААН?", — напісаў у Twitter дарадца старшыні ОП Міхаіл Падаляк.

Ракетный удар по Киеву и встреча Гуттериша с Зеленским — 65-е утро войны
Ратавальнікі працуюць на месцы траплення ракеты ў жылы дом у Кіеве / @uniannet

Некалькі выбухаў прагрымелі і ў Кіеўскай вобласці, піша "Громадське". "Было трапленне па інфраструктурных аб'ектах. Цяпер там працуюць ратавальнікі", — сказала рэсурсу прэс-сакратар ДСНС у Кіеўскай вобласці Вікторыя Рубан. Нагадаем, апошні раз расійскія войскі абстрэльвалі ракетамі Кіеў 16 красавіка.

Раніцай у пятніцу СМІ паведамілі пра пажар на нафтабазе ў Данецку, які кантралююць расійскія войскі. Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны пажару пакуль няма.

Генштаб УСУ раніцай у пятніцу канстатаваў, што "праціўнік працягвае наступальныя дзеянні ва ўсходняй аперацыйнай зоне з мэтай устаноўкі поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей і захавання сухапутнага калідора з часова акупаваным Крымам".

Украінскія вайскоўцы спрабуюць стрымліваць націск. Толькі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей за суткі адбіта дзевяць нападаў.

Пад заваламі ваеннага шпіталя на заводзе "Азоўсталь" у Марыўпалі загінуў па меншай меры адзін украінскі ваенны, яшчэ амаль сотня параненых байцоў атрымалі чарговыя кантузіі, паведамляе УП са спасылкай на "Азоў". Напярэдадні расіяне атакавалі "Азоўсталь" з паветра. І ўчора ж Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля перамоваў з Антоніу Гутэрышам казаў, што "Украіна гатовая да неадкладных перамоваў для эвакуацыі людзей з Марыупаля і разлічвае на падтрымку ААН". У Маскве тым часам паўтарылі, што згодныя толькі на эвакуацыю грамадзянскіх. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не бачыць тэмы для перамоваў па гэтай сітуацыі. Пазіцыя была сфармуляваная раней і не змянілася: грамадзянскія асобы могуць свабодна выйсці з тэрыторыі "Азоўсталі", а вайскоўцы павінны скласці зброю, пішуць расейскія "Известия".

Раніцай з'явілася інфармацыя, што эвакуацыі мірных жыхароў прызначаная на сёння. Пра гэта паведаміла крыніца ў офісе украиснкого прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе Reuters.

УНІАН тым часам публікуе фота аднаго з карпусоў Прыазоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Марыупалі. Дакладней таго, што ад яго засталося.

Ракетный удар по Киеву и встреча Гуттериша с Зеленским — 65-е утро войны
Адзін з карпусоў Приазовского дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта ў Марыупалі /@uniannet

За мінулыя суткі зноў вырасла колькасць дзяцей-ахвяр вайны. У спісе загінуўшых ужо 219 прозвішчаў, больш за 398 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. І гэта не канчатковыя лічбы, падкрэсліваюць у офісе Генеральнага пракурора Украіны, паколькі няма поўнай інфармацыі з месцаў, дзе ідуць баявыя дзеянні, і з часова акупаваных тэрыторый. Спіс загінулых папоўнілі два дзіцяці 2 і 14 гадоў — яны былі ў машыне, якая падарвалася на міне ў Чарнігаўскай вобласці.

Тым часам легендарны ўкраінскі сабака-сапёр Патрон пабываў у маленькіх пацыентаў, якія цяпер знаходзяцца ў кіеўскай бальніцы "Охматдит". Для гэтага ён спецыяльна прыехаў да іх з Чарнігава. 

Ракетный удар по Киеву и встреча Гуттериша с Зеленским — 65-е утро войны
Патрон у дзіцячай бальніцы Кіева / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі