Ракету, якая ўпала ў Іванаўскім раёне, збіла СПА Беларусі — Мінабароны

На месцы падзення ракеты / БЕЛТА
На месцы падзення ракеты / БЕЛТА

Ракету, якая ўпала ў Іванаўскім раёне, збіла супрацьпаветраная абарона Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы.

Абломкі ракеты былі знойдзеныя на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна Брэстчыны.

Паводле афіцыйных паведамленняў, гэта рэшткі зенітнай кіраванай ракеты С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.

На месцы здарэння працуюць вайскоўцы і следчыя. Звестак пра пацярпелых няма.

Жыхары Іванаўскага раёна распавялі Еўрарадыё, што пры падзенні ракеты "быў моцны выбух, нават вокны трэсліся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі