Раманчук: Мясніковіч — не прыхільнік рынкавых прынцыпаў

Новы кіраўнік урада "не будзе высоўвацца, не будзе асабліва сачыць за дысцыплінай ў грашова-бюджэтнай палітыцы”, лічыць Раманчук. Апроч таго, ён адзначае, што "Мясніковіч — гэта чалавек, які добра ведае механізмы прыватызацыі па-чубайсаўску". Эксперт не выключае, што "гэтыя схемы могуць быць ужытыя і ў Беларусі ".

Раманчук падкрэсліў, што былы кіраўнік Акадэміі навук не з'яўляецца прыхільнікам відавочных рынкавых прынцыпаў. "І вельмі дзіўна, што на чале мадэрнізацыі эканомікі Беларусі будуць пенсіянеры, людзі савецкай дзяржпланавай закваскі", —заявіў эканаміст БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі