Раманчук: няхай Лукашэнка займаецца "бітвай за ўраджай", а не ваюе з Украінай
Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрв'ю Радыё Свабода паразважаў пра чарговую "бітву за ўраджай", якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка. Апошнім часам ён ездзіць па краіне, наведвае сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.
"Лепш няхай Лукашэнка займаецца "бітвай за ўраджай", за сады, агароды, матацыклы — чым ваюе з Украінай, — кажа Раманчук. — Калі гэта дапамагае яму ўвесці ў зман [Уладзіміра] Пуціна і сказаць яму, што беларускае войска занятае "бітвай за ўраджай" — то гэта смешна, але гэта лепш за вайну".
Эканаміст звяртае ўвагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка ў такіх паездках адчувае сябе камфортна: "Ён на сваёй хвалі, ён добра ведае пра ўгнаенні, рапс, дзе ў каровы вымя — у гэтых тэмах ён у сваёй талерцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.