Рамзан Кадыраў пажадаў Лукашэнку і беларусам міру і росквіту але памыліўся датай

Рамзан Кадыраў і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Рамзан Кадыраў і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з днём Незалежнасьці. Ён адзначыў, што гэты дзень лічыцца афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў [на самой справе 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска. — Еўрарадыё].

"Расію і Беларусь звязваюць моцныя эканамічныя, культурныя і гуманітарныя повязі. І ў гэтым вялікая заслуга лідэраў нашых краін — Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Нашы народы стагоддзямі з'яўляліся добрымі суседзямі і партнёрамі. І з кожным годам гэтыя адносіны мацнеюць і развіваюцца, — напісаў у сябе ў телеграм-канале Рамзан Кадыраў. — Я ганаруся нагадаць, што паміж Беларуссю і суб'ектам Расіі, Чачэнскай Рэспублікай, склаліся сяброўскія і дзелавыя адносіны. Шчыра ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу, які заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з намі".

Таксама кіраўнік Чачэнскай рэспублікі заявіў, што шануе эканамічнымі, спартыўнымі, культурнымі сувязямі і паспадзяваўся, што яны будуць нарастаць з кожным днём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі