Раней тут быў пляж, а цяпер — міны: беларуска-ўкраінская мяжа ўздоўж Дняпра

Беларуска-ўкраінская мяжа

Беларуска-ўкраінская мяжа / Reuters

Украінскія памежнікі расказалі, як кантактуюць з беларускімі калегамі падчас патрулявання берага Дняпра.

Рака Дняпро падзяляе Гомельскую вобласць Беларусі і Чарнігаўскую вобласць Украіны. Відэагісторыю такога патрулявання паказвае "Радыё Свабода".

Пры сустрэчы з украінцамі беларускія памежнікі зніжаюць хуткасць ходу лодкі, трымаюцца бліжэй да свайго берага і даюць украінцам "зялёны калідор" для праходу па рэчцы.

Падчас запісу гэтага відэароліка насустрач украінскай лодцы праплывала беларуская. З яе ўкраінцам памахалі рукой.

"Такі жэст, калі шчыра, бачу першы раз, — каментуе ўкраінскі памежнік. — Мы не збліжаемся лодкамі, не вітаем адно аднаго, не махаем рукамі. Кожны сядзіць у сваёй лодцы і робіць сваю справу".

Цяпер бераг Дняпра з украінскага боку замініраваны.

“Мы праводзім мініраванне берага і адгароджваемся плотам з калючага дроту. Раней гэтага плота не было, на гэтым месцы размяшчаўся пляж. Але вайна ўносіць свае карэктывы", — расказваюць украінскія памежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі