Раптоўна спыніўся адзін з цэхаў "Гродна Азота"
Раптоўна спыніўся адзін з цэхаў "Гродна Азота" — цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі. Як піша gazeta.azot.by, здарылася гэта каля 11:25 у сераду. На прадпрыемстве кажуць, што прычыны высвятляюцца. І папярэджваюць, што калі будуць спрабаваць запусціць цэх, "магчыма будзе назірацца выкід выхлапаў рудага колеру".
Пакуль жа на "Гродна Азоце" сцвярджаюць, што "пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.