Расце колькасць пацярпелых ад ашуканскай схемы з аплатай "камуналкі"

Пасля выяўлення фішынгавай старонкі ў МУС просяць зрабіць скрыншот і патэлефанаваць у міліцыю / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пасля выяўлення фішынгавай старонкі ў МУС просяць зрабіць скрыншот і патэлефанаваць у міліцыю / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі расце колькасць пацярпелых ад новай схемы махлярства, звязанай з аплатай "камуналкі". Пацярпелыя ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны, кажуць у МУС.

Праблемы ўзнікаюць у тых, хто спрабуе заплаціць за камунальныя паслугі не праз інтэрнэт-банкінг, а праз сайт банка.  А на сайт трапляюць па рэкламнай спасылцы, якую бачаць у сацсетках. Такі сайт толькі візуальна падобны да банкаўскага, насамрэч гэта фішынгавая старонка, створаная зламыснікамі. Спроба ўвесці нумар карткі на такой старонцы можа прывесці да страты ўсіх сродкаў, якія ёсць на рахунку.

У МУС расказалі, як можна распазнаць падроблены сайт. "Дастаткова звярнуць увагу на даменнае імя — побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаныя дадатковыя сімвалы. Акрамя таго, многія раздзелы будуць неактыўнымі або падчас кліку паведамяць пра памылку", — кажа намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Аляксандр Рынгевіч.

У МУС просяць пасля выяўлення падробленага рэсурсу зрабіць скрыншот і патэлефанаваць у міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі