Рашэнне па справе Вольгі Класкоўскай могуць вынесці праз два тыдні
У Швецыі ўжо другі дзень працягваецца судовы працэс над 30-гадовай грамадзянкай Беларусі.
Яе вінавацяць у замаху на забойства былога мужа Гёкана Безгіна.
Як паведамляе БелаПАН, у судзе выступіла Вольга Класкоўская. Яна сказала, што Гёкан Безгін напаў на яе з нажом, а не яна — на былога мужа. Безгін заяўляў пра адваротнае. Таксама беларуска абвінаваціла былога мужа ў тым, што па яго фальшывых паказаннях у яе забралі сына.
Не выключаецца, што рашэнне па справе грамадзянкі Беларусі можа быць вынесена толькі праз два тыдні.
Нагадаем, Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка. Яе вінавацяць у спробе забойства мужа. Ужо больш за тры месяцы беларуска знаходзіцца за кратамі.
Фота — svaboda.org