Расіі тэрмінова патрэбныя 40 тысяч тон беларускай бульбы

Беларусі атрымала экстраную замову на пастаўку 40 тысяч тон бульбы ў расійскія рэгіёны, паведамляе БЕЛТА. Цяпер вызначаюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы з высокім узроўнем вытворчасці бульбы, каб яны былі здольныя адгрузіць яе для Расіі вялікімі партыямі. Першапачаткова ў сезон 2010-2011 планавалі прадаць за мяжу не меней за 50 тысяч тон бульбы. На такія аб’емы экспарту ўжо ёсць адпаведныя кантракты. Але ў Цэнтральнай Расіі неўраджай, таму бульба патрэбная там ужо сёння. Таму закупкі ўзрастуць у колькі разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі