Расія абмежавала ўвоз свініны з Віцебскай вобласці

Абмежаванні тлумачацца выбухам афрыканскай чумы. "Рассяльгаснагляд" часова абмяжоўвае ўвоз у Расію свінняў, свініны і сырых свіных мясапрадуктаў, выбараў са свініны і кармоў для свінняў з Віцебшчыны, паведамляе ИТАР-ТАСС.
 
Акрамя таго, мусіць быць перапыненая сертыфікацыя прадукцыі са свініны, утворанай з выкарыстаннем мясцовай сыравіны з Віцебскай вобласці.
 

Нагадаем, што з пачатку чэрвеня з розных раёнаў Беларусі прыходзяць паведамленні пра масавы забой свінняў дэзінфектарамі. Прычыну гэтых дзеянняў тлумачыцца афрыканскай чумой свінняў. Гэтае захворванне бяспечнае для чалавека. Аднак для яе спынення даводзіцца знішчаць усё пагалоўе жывёлы ў радыўсе 20 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі