Расія адмовілася ад кансультацый з Украінай наконт Крыму

Пра гэта гаворыцца ў ноце, якую МЗС Расіі ўручыў дарадцы-пасланніку амбасады Украіны Руслану Нямчынскаму, піша lenta.ru. Расійская нота стала адказам на прапанову МЗС Украіны пра неадкладныя двухбаковыя кансультацыі.



Расійскія дыпламаты таксама перадалі ўкраінскаму боку ноту, у якой гаворыцца, што перамяшчэнне бронетэхнікі Чарнаморскага флоту Расіі ў Крыме звязанае з неабходнасцю ахоўваць месцы дыслакацыі флоту і адпавядаюць базавым расійска-ўкраінскім пагадненням.



Нагадаем, што для разгляду сітуацыі ў Крыме Украіна 28 лютага звярнулася ў Савет бяспекі ААН, папрасіўшы яго правесці маніторынг і "прыняць меры ў выпадку парушэння суверэнітэту Украіны".



Фота — nstarikov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі