Расія адмовілася ад перамоваў з Украінай у рамках міжнароднага мемарандума
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Украіны Андрэй Дэшыца.
Паводле яго інфармацыі, Расія адмовілася ад кансультацыяў краінаў-гарантаў бяспекі Украіны ў рамках Будапешцкага мемарандума. Такое запрашэнне Украіна накіравала ў ЗША і Вялікабрытанію, яны пагадзіліся ўдзельнічаць у кансультацыях. Расія ж адмовілася ад перамоваў, інфармуе correspondent.net
Па словах Дэшыцы, адмова ад такіх кансультацый можа расцэньвацца, як факт, што ставяцца ад сумнеў міжнародныя гарантыя бяспекі краінам, якія падпісваюць такія дакументы. Украіна, падпісваючы мемарандум, адмаўлялася ад ядзернай зброі і чакала пацвярджэння сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці, заўважыў Дэшыца.