Расія аднаўляе чыгуначны рух з Беларуссю
Расія аднаўляе чыгуначны рух з Беларуссю. Адпаведныя дакументы падпісаў расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Таксама павялічваецца колькасць авіярэйсаў з РФ у Мінск.
"З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове будзе адноўлена пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю па маршруце Мінск — Масква — Мінск і па маршруце Масква — Калінінград, Калінінград — Санкт-Пецярбург, прадугледзеўшы прыпынак цягнікоў у Мінску", — паведамляе ўрадавая прэс-служба.
Раней Беларуская чыгунка заявіла, што гатовая да аднаўлення курсіравання пасажырскіх цягнікоў у Расію, прыпыненага з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.