Мексіка сарвала дамову АПЕК+ і Расіі па зніжэнні здабычы нафты
Краіны АПЕК+ дамовіліся знізіць здабычу нафты ў траўні-чэрвені на 10 мільёнаў барэляў у суткі. Такі вынік перамоваў, якія доўжыліся больш за 10 гадзін, перадае Бі-Бі-Сі.
Згодна з дамовай, Расія і Сірыя скароцяць здабычу нафты пароўну — на 2,5 мільёна барэляў у суткі. Такім чынам, у траўні-чэрвені кожная краіна павінна здабываць у суткі 8,5 мільёна барэляў.
Але дамова пачне дзейнічаць толькі пры згодзе Мексікі. На перамовах у чацвер прадстаўніца гэтай краіны адмовілася ад скарачэння вытворчасці і пакінула віртуальнае пасяджэнне АПЕК+.
Перамовы працягнуцца ў пятніцу ў рамках "вялікай дваццаткі".
На пачатку года Расія сарвала перамовы ў рамках АПЕК+ па скарачэнні здабычы нафты. Пасля гэтага Саудаўская Аравія пачала здабычу максімальнымі тэмпамі, і ў выніку кошты на сыравіну рэзка абваліліся.
Некалькі дзён таму Уладзімір Пуцін выступіў з прапановай знізіць здабычу нафты. І Расія, і краіны АПЕК+ разлічваюць, што на зніжэнне здабычы пойдуць і іншыя краіны — у першую чаргу ЗША.
Гэтыя перамовы выклікалі абурэнне Аляксандра Лукашэнкі: ён абвінаваціў нафтавыя краіны ў картэльнай змове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.