Расія назвала ўмову адкрыцця мяжы з Беларуссю

Расія назвала ўмову адкрыцця мяжы з Беларуссю

Расія назвала ўмову адкрыцця мяжы з Беларуссю. "Як толькі стане больш ясна з эвалюцыяй, з дынамікай самой пандэміі [каранавіруса]",цытуе ria.ru словы намесніка міністра замежных спраў РФ Андрэя Рудэнкі. Паводле яго слоў, і Масква, і Мінск не хочуць "захоўваць цяперашнюю сітуацыю з закрыццём межаў".

Як вядома, у сярэдзіне сакавіка 2020-га з-за сітуацыі з распаўсюдам COVID-19 увялі каранцін і закрылі мяжу з Беларуссю Літва, Латвія, Польшча і Украіна. Адкрытай заставалася толькі мяжа з Расіяй, але расійскія ўлады неўзабаве прынялі рашэнне аб яе закрыцці з канца сакавіка для перамяшчэння людзей. "Вы бачыце: свет звар'яцеў ад каранавіруса,гаварыў тады Аляксандр Лукашэнка. — ...Дайшло да таго, што наша родная Расія... закрыла мяжу з Беларуссю... Мы гэтыя вірусы перажывалі, перажывем і гэты".

"Мяжа паміж Беларуссю і Расіяй павінна быць адкрыта, авіяцыйная ці якая іншая, — кажа Рудэнка. — І я думаю, так і будзе, як толькі ўсеагульная пандэмія [каранвіруса] пойдзе на рэальнае змяншэнне, і адпаведныя органы з нашага боку, з боку Беларусі прыйдуць да адназначных высноў, што час здымаць усе існуючыя абмежаванні".

Намеснік міністра замежных спраў Расіі лічыць, што гэта можа адбыцца ўжо ў бліжэйшы час.

У Беларусі ўжо больш за 51 тысячу выпадкаў COVID-19 (+801), памерлі 288 чалавек (+6), у Расіі — 493,6 тысячы (+8404) выпадкаў заражэння і 6358 ахвяр (+216).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі