Расія не выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для нападу на Украіну

Пацярпелыя ад расійскага ўдару па Адэсе

Пацярпелыя ад расійскага ўдару па Адэсе / ДСНС Украіны

Расія не выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для нападу на Украіну 17 лістапада 2024 года. Нягледзячы на ​​тое, што маніторынгавыя каналы раніцай паведамілі, што каля 07:30 некалькі ракет зайшлі ў Чарнігаўскую вобласць Украіны з Гомельскай вобласці Беларусі.

Гаворка ішла пра крылатыя ракеты Х-101/55, якія запускаліся бартамі Ту-95МС з Саратаўскай вобласці РФ і Каспійскага мора.

Аднак у маніторынгавай групы "Беларускі Гаюн" іншая інфармацыя: ні адна з КР Х-101 раніцай не пралятала над Беларуссю і не запускалася з тэрыторыі нашай краіны. А памылка звязаная з тым, што ракеты былі лакацыйна заўважаныя каля Чарнігава. І некаторыя крыніцы выказалі здагадку, што запуск/пралёт быў над беларускай тэрыторыяй.

Раніцай 17 лістапада Расія нанесла масіраваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Паводле звестак Уладзіміра Зяленскага, былі запушчаны 120 ракет і 90 БПЛА, у тым ліку — дроны-пустышкі для перагрузкі сістэм СПА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі