Расія парушыла прынцыпы АБСЕ
У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе лічаць, што Расія хоча выйсці з гэтай арганізацыі.
Фактычнае ўварванне Расіі ва Украіну можа быць раўназначнае яе выхаду з АБСЕ і скасаванню абавязанняў Расіі па еўразійскай бяспецы. З такой заявай выступіла старшыня камітэта па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ізабэль Сантуш.
Яна адзначыла, што Расія сваімі дзеяннямі ва Украіне парушыла адразу некалькі асноўных прынцыпаў Хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ, перадае Радыё "Свабода". Сантуш таксама заклікала кіраўнікоў АБСЕ разгледзець наступствы такіх дзеянняў.