Расія паставіла ў Беларусь шэсць верталётаў Мі-8 і батарэю "Тор-М2"

Расія паставіла ў Беларусь шэсць верталётаў Мі-8 і батарэю "Тор-М2"

Сёлета Беларусь атрымала ад Расіі шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5 і батарэю зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2". Пра гэта паведаміў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб, перадае tut.by.

Па словах Голуба, гэта было зробленае ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва для нарошчвання адзінай рэгіянальнай вайсковай групоўкі. Пастаўка ваеннай тэхнікі адбывалася ў адпаведнасці раней падпісанымі кантрактамі. 

Таксама Мінабароны нашай краіны заключыла кантракт з навукова-вытворчай карпарацыяй "Іркут" на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ з 2018 па 2020 год і кантракт на пастаўку радыёлакацыйных станцый "Праціўнік-ГЕ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі