Расія павярнула Украіне целы 528 загінуўшых

Абмен

Абмен / @Koord_shtab

Украіна атрымала цела 528 загінуўшых у выніку рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў. Расійскі бок сцвярджае, што яны могуць належаць украінскім вайскоўцам, паведамляе Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі.

Следчыя праваахоўных органаў сумесна з прадстаўнікамі экспертных установаў правядуць усе неабходныя меры па ідэнтыфікацыі.

Расійскія СМІ паведамілі, што пра вяртанне ў 41 цела.

Напярэдадні Расія і Украіна правялі абмен палоннымі па формуле “205 на 205”. Гэта першы этап маштабнага абмену “1000 на 1000”, пра які раней аб’явіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.