Расія планавала захапіць Крым і ўсход Украіны яшчэ пры Януковічу

Расійская "Новая газета" публікуе дакумент, у якім апісваецца план расійскай анэксіі Крыма і ўсхода Украіны. Паведамляецца, што дакумент, меркавана, быў пададзены ў крамлёўскую адміністрацыю паміж 4 і 12 лютага 2014 года — калі прэзідэнтам Украіны яшчэ заставаўся Віктар Януковіч.

Аўтары дакумента прапаноўваюць прызнаць банкруцтва рэжыму Януковіча і перайсці да прагматычнай палітыкі. Сярод іншага, прапаноўваецца "запусціць інтэграцыю ўкраінскіх усходніх тэрыторый і Крыма ў дзяржаўна-прававое поле Расійскай Федэрацыі".

Гаворка ідзе найперш пра Рэспубліку Крым, Харкаўскую, Луганскую, Запарожскую, Мікалаеўскую, Днепрапятроўскую, Херсонскую і Адэскую вобласці. З пераліку ўмоўна выведзеныя Сумская і Данецкая вобласці. У першай з іх, як адзначаецца ў дакуменце, высокі электаральны ўплыў мае партыя "Бацькаўшчына". А на Данеччыне мясцовая бізнэс-эліта, узначаленая Рынатам Ахметавым, мае шчыльныя кантакты з "шэрагам прадстаўнікоў апазіцыйнага алігархічнага альянсу".

Аўтары прапаноўваюць таксама шырокую піяр-кампанію гэтай ідэі як у самой Расіі, так і ва Украіне.

Падрабязней з дакументам можна азнаёміцца тут.

Фота — novayagazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі