Расія правярае, адкуль у Беларусі з’явілася столькі “лішніх” баклажанаў

Расія правярае, адкуль у Беларусі з’явілася столькі “лішніх” баклажанаў

Расійскія эканамісты западозрылі Беларусь у рээкспарце баклажанаў з ЕС, якія беларусы выдаюць за ўласную прадукцыю. Паводле дадзеных Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі, Інстытута Гайдара і Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю, наша краіна ў 2013-2015 гадах у разы павялічыла пастаўкі баклажанаў у Расію, хоць унутраная вытворчасць і ўзровень спажывання гэтай гародніны засталіся ранейшымі, паведамляе ria.ru

Беларусь стала асноўным пастаўшчыком баклажанаў на расійскі рынак і замясціла Турцыю. Калі ў 2013 годзе імпарт з Турцыі амаль удвая перавышаў беларускія пастаўкі, то ў 2015 годзе з Беларусі наадварот завозілі ў два разы болей баклажанаў, чым з Турцыі.

Спецыялісты мяркуюць, што ў нашай краіне не можа расці такая колькасць цеплалюбівых баклажанаў, таму беларусаў падазраюць у схаваных рээкспарце тавараў з ЕС, якія забароненыя ў Расіі.

На гэта паказваюць і некаторыя статыстычныя разыходжанні. Напрыклад, Еўрастат паведаміў, што з ЕС у Беларусь у 2014 годзе завезлі 6,7 тысячы тон баклажанаў, а ў 2015 годзе было 15,6 тысячы тон. Пры гэтым Белстат “убачыў” толькі 2,1 тысячы тон з іх. Такім чынам, аб’ёмы паставак з ЕС у Беларусь адпавядаюць пастаўкам з Беларусі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі