Расія прыпыніла рух фураў з Украіны

Расія прыпыніла рух фураў з Украіны

Расія абвясціла, што прыпыняе рух грузавых фураў з Украіны па сваёй тэрыторыі, перадае BBC. Міністэрства транспарту Расіі паведаміла, што гэтая мера будзе захоўвацца, пакуль украінскі бок не выправіць сітуацыю з блакаваннем расійскіх грузавікоў на тэрыторыі Украіны.

Перад гэтым стала вядома, што актывісты ў розных абласцях Украіны блакуюць дарогу расійскім грузавікам.

Расійскія грузаперавозчыкі сталі ездзіць праз Украіну пасля таго, як Расія і Польшча не здолелі падоўжыць пагадненне наконт дазволаў на перавозкі. Калі Расія здолее аднавіць перамовы з Польшчай, пакуль не вядома.

Дарэчы, з 1 студзеня Расія забараніла прамыя транзітныя перавозкі грузаў з Украіны ў Казахстан праз сваю тэрыторыю. Аднак Украіна не прыняла такіх самых мераў у адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі