Расія разлічвае на прыняццё дамовы пра зону вольнага гандлю ў СНД сёлета
Пра гэта 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама Садружнасці Ўладзімір Гаркун. Праект дамовы пра зону вольнага гандлю ў СНД падрыхтаваны расійскім бокам і разасланы для ўзгаднення ў краіны СНД. Гаркун: "Над праектам пачалі працаваць у мінулым годзе. Тады ўжо была прадстаўлена канцэпцыя гэтага дакумента. Летась некалькі разоў збіраліся працоўныя групы і працавалі над праектам. Сёлета працягваецца гэта праца. Збіраем мы краіны, праходзім вельмі сур'ёзнае вывучэнне чытання. Раз, другі напрацоўваем дакумент. Рассылаем у краіну, ізноў назад. Вось ён цяпер у краінах ізноў на вывучэнні".
Гаркун таксама адзначыў, што ёсць велізарнае жаданне арганізаваць зону вольнага гандлю і для гэтага трэба шукаць формы і спосабы ўзаемадзеяння.
Гаркун таксама адзначыў, што ёсць велізарнае жаданне арганізаваць зону вольнага гандлю і для гэтага трэба шукаць формы і спосабы ўзаемадзеяння.