Расія ўдарыла "Іскандэрам" па памежным горадзе Сумы
Сумы, Украіна
Расійскія войскі нанеслі ўдар ракетай "Іскандэр-М" па ўкраінскім горадзе Сумы, які знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад мяжы з Расіяй, паведамілі ў дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Загарэлася 10 грамадзянскіх аўтамабіляў, якія знаходзіліся на стаянцы побач са шматпавярховікамі. Выбухной хваляй выбіла вокны ў дамах. Прынамсі адзін чалавек паранены, пошук пацярпелых працягваецца.
Сумская вобласць Украіны мяжуе з Курскай вобласцю Расіі, дзе цяпер вядуць наступальную аперацыю УСУ. Некалькі месяцаў таму мы распавядалі вам гісторыю жыхара горада Сумы. Ён расказаў нам, як гэта — кожны дзень прачынацца за трыццаць кіламетраў ад лініі фронту. Прачытайце гэты тэкст.
Таксама ўначы расейскія вайскоўцы абстралялі сяло Казачая Лопань у Харкаўскай вобласці. Кіраўнік рэгіёну Алег Сінегубаў паведаміў, што ў выніку гэтага ўдару загінула мясцовая жыхарка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.