Расія яшчэ не прыняла рашэння аб фінансавай дапамозе Беларусі

Расія яшчэ не прыняла рашэння аб фінансавай дапамозе Беларусі

Расія яшчэ не прыняла рашэння аб фінансавай дапамозе Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Сторчак. Паводле яго слоў, "дыскусія па гэтым пытанні будзе прадоўжана". Ад дадатковых каментароў Сторчак адмовіўся, адзначае РІА "Новости".

Як стала вядома, на ўчорашнім Вышэйшым дзяржсавеце саюзнай дзяржавы ў Мінску пытанне фінансавай дапамогі Беларусі з боку Расіі не разглядалася. Аднак зусім верагодна, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі на гэтую тэму падчас асабістай сустрэчы. Беларусь спадзяецца атрымаць расійскі крэдыт праз Еўразійскі банк развіцця — каля 2 мільярдаў долараў. Аднак Масква, як і Міжнародны валютны фонд, з прадастаўленнем Мінску фінансавай дапамогі не спяшаецца.

Gazeta.ru са спасылкай на старшыню Еўразійскага банка развіцця Дзмітрыя Панкіна адзначае, што Беларусь не выканала ўмовы па крэдыце. Не былі павышаныя тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарт, не цалкам рэалізаваная праграма прыватызацыі дзяржактываў, неабходных для стабілізацыі бюджэту і паляпшэння плацёжнага балансу.

Лукашэнка агаварыўся і назваў Пуціна "Дзмітрыем Анатольевічам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі