Расія завезла ў Беларусь пратэрмінаваныя ядзерныя боегалоўкі — Буданаў

Ракетны комплекс "Ярс" / ТАСС, ілюстрацыйнае фота

Ракетны комплекс "Ярс" / ТАСС, ілюстрацыйнае фота / Ракетны комплекс "Ярс" / ТАСС

Гэта зброя савецкага ўзору, ужо прызначаная для ўтылізацыі.

Расіяне завезлі ў Беларусь пратэрмінаваныя ядзерныя боегалоўкі, сцвярджае кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў.

Па яго словах, гэта зброя савецкага ўзору, якая ўжо была прызначаная для ўтылізацыі. "Падаўжаюць на адзін год тэрмін прыдатнасці і заганяюць у Беларусь. То бок, яны вырашаюць і пытанне ўтылізацыі, і, скажам так, маніпуляцыі", — кажа Буданаў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масяйчук.

Раней ён казаў, што першыя ядзерныя боегалоўкі ўжо прыбылі з Расіі ў Беларусь. Але па выніках працы з ядзернымі імітатарамі выявілася, што беларускія вайскоўцы "цалкам не гатовыя да эксплуатацыі такой зброі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі