Расія зняла абмежаванні на пастаўкі з двух беларускіх прадпрыемстваў
Расія з 7 лістапада адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.
Санкцыі знятыя з ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод" (за выключэннем сухога малака) і ААТ "Птушкафабрыка "Дружба".
Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што ветэрынарная служба Рэспублікі Беларусь дала афіцыйныя гарантыі наконт прадукцыі прадпрыемстваў. Таксама беларускі бок падаў матэрыялы расследавання наконт прычынаў таго, чаму ў прадукцыі былі выяўленныя парушэнні нормаў Еўразійскага эканамічнай саюза і Расіі.