Расія зняла забарону на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Знятая забарона на пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў — Жлобінскага і Гомельскага мясакамбінатаў, Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Такое рашэнне было прынятае ў чацвер, 11 снежня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Півавар.

Паводле слоў чыноўніка, мясакамбінаты і птушкафабрыку інспектавалі беларускія спецыялісты. Працягваецца праверка агракамбіната "Скідзельскі" і птушкафабрыкі "Світанак", расійскі бок атрымлівае ўсю неабходную дакументацыю. Васіль Півавар мяркуе, што "ў бліжэйшыя дні пытанні будуць паступова здымацца". Аднак калі адновяць пастаўкі ў Расію прадукцыю іншыя беларускія прадпрыемствы, пакуль невядома. Для правядзення некаторых даследаванняў спецыялістам патрабуецца да некалькіх дзён. Канчатковыя рашэнні, пасля атрымання дакументаў з Беларусі, прымаюць расіяне.

Нагадаем, Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі харчовай прадукцыі з больш чым 20 беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай назвалі нібыта выяўленую неадпаведнасць таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням, прадугледжаных заканадаўствам Расіі і Мытнага саюза.

Аднак паступова з "чорнага спісу" пачалі выключаць беларускія прадпрыемствы. 4 снежні была знятая забарона на пастаўкі ў Расію прадукцыі Калінкавіцкага мясакамбіната. Рашэнне было прынята падчас сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам. Тады ж ветслужбы дзвюх краін прынялі рашэнне з 9 снежня правесці сумесныя праверкі беларускіх прадпрыемстваў, пастаўкі з якіх былі абмежаваныя. У нашу краіну для гэтага прыехалі тры групы расійскіх спецыялістаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі