Расіяне адпусцілі сяброўку Нямцова ва Украіну, яна ўжо ў Кіеве
Украінскай мадэлі Ганны Дурыцкай не будзе на сённяшнім пахаванні ў Маскве.
Ганна Дурыцкая, украінская мадэль, нарэшце была адпушчаная расійскімі праваахоўнікамі і ўжо прыляцела ва Украіну. Яна сябравала з расійскім апазіцыйным лідарам Барысам Нямцовым, стала сведкай яго забойства ў ноч на 28 лютага ў цэнтры Масквы. Пасля гэтага яе працяглы час дапытвалі, праводзілі следчыя дзеянні і некалькі дзён не дазвалялі вярнуцца на радзіму.
Як паведамляе ТСН, Дурыцкая ўжо ў Кіеве. Яна прыляцела разам з адвакатам Вадзімам Прохаравым. Мадэль адмовілася размаўляць з журналістамі. Ганны Дурыцкай не будзе на сённяшнім пахаванні Барыса Нямцова ў Маскве.
Ва ўчорашнім інтэрв'ю "Дождю" ўкраінка казала, што знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане. Паводле яе слоў, яна не бачыла кілера, які страляў у Нямцова.
Дзяўчына, якая была сведкай смерці Нямцова, дала першае інтэрв’ю (відэа)
Фота: ТСН