Расіяне арганізавалі "адзіную сістэму кіравання войскамі" ў Беларусі
Расіяне арганізавалі "адзіную сістэму кіравання войскамі" ў Беларусі. На палігонах разгортваюцца рухомыя палявыя пункты кіравання — працуюць спецыялісты войскаў сувязі, паведамляе Мінабароны РФ. Адзначаецца, што праводзіцца гэта "у рамках правядзення праверкі сіл рэагавання саюзнай дзяржавы". Задзейнічаны падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі Узброеных сіл РФ, якія былі перакінутыя ў нашу краіну для ўдзелу ў сумесных вучэннях.
"Усе звёны сістэмы кіравання забяспечаны абароненай радыёсувяззю і праваднымі каналамі, — паведамляе расійскае ваеннае ведамства. — На ўсіх пунктах кіравання функцыянуе відэа-канферэнц-сувязь, што дазваляе камандзірам розных ступеняў перадаваць сігналы кіравання ў рэжыме рэальнага часу".
Дакладная колькасць расійскіх войскаў, перакінутых у Беларусь, невядомая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.