Украінцы спынілі атаку расіян у Курскай вобласці

На фронце

На фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне правялі імклівую атаку ў Курскай вобласці. Напярэдадні ім удалося ўклініцца тэрыторыю, кантраляваную украінскім войскам. Удар быў нанесены ў левы фланг. Расійскія войскі (у прыватнасці, 155-я брыгада марской пяхоты) спрабуюць замацавацца каля населеных пунктаў Новаіванаўка і Зялёны Шлях. Была створана сур'ёзная пагроза для ўкраінскіх падраздзяленняў, якія займалі пазіцыі на поўнач ад зоны прарыву (да 7 км), каля райцэнтра Каранёва. Таксама працягваюцца атакі на Любімаўку. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", пра гэта пішуць ваенныя блогеры з абодвух бакоў, а таксама праект DeepState.

"Нашы ваяры працягваюць актыўнымі дзеяннямі наносіць акупацыйным войскам значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле, зніжаюць наступальны патэнцыял ворага ўздоўж усёй лініі фронту і ў тыле", паведамляе ў пятніцу пра сітуацыю ў Курскай вобласці ўкраінскі Генштаб. 

Украінскія вайскоўцы пішуць, што ўдалося адбіць страчаныя пазіцыі, але не ўдакладняюць, якія менавіта.

Украінцы спынілі атаку расіян у Курскай вобласці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі