Расіяне рыхтуюць правакацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы — ГУР

На мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo
На мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo

Расія рыхтуе правакацыю на беларуска-украінскай мяжы — пра гэта заяўляе Галоўнае упраўленне разведкі (ГУР) Украіны.

"Найбліжэйшым часам з мэтай стварэння варожай грамадскай думкі ў дачыненні да Украіны з боку беларускіх грамадзян ваенна-палітычнае камандаванне РФ плануе правядзенне маштабнай правакацыі на мяжы Украіны і Беларусі. Для дэталёвага асвятлення правакацыі ў Беларусь павінен прыбыць галоўны расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў", — заяўляе ўкраінскі бок.

На 11 сакавіка запланаваны тэле-радыёмост і жывая трансляцыя з месца падзей для прапагандысцкіх СМІ ў РФ. Дзеля асвятлення сітуацыі на тэрыторыю Беларусі прыбываюць некалькі групаў расіян. Украінская разведка не выключае, што ў планы акупантаў уваходзіць разбурэнне аб'ектаў інфраструктуры.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі