Расіяне ў Амурскай вобласці вырашылі спаліць лёд на дарогах
Незвычайныя спосабы барацьбы з галалёдам выкарысталі камунальнікі ў горадзе Белагорску Амурскай вобласці Расіі, паведамляе мясцовы сайт belogorck.ru.
У горадзе пасля анамальнага дажджу 27 лістапада на дарогах утварылася ледзяная корка. Камунальнікі вырашылі яе... спаліць.
У Маладзёжным скверы яны апробавалі розныя гаручыя вадкасці. "Лепш за ўсё з такой задачай спраўляецца бензін. Пры яго гарэнні ледзяная плёнка растала хутка. Утвораную вадкасць працоўныя змялі і засыпалі пяском. Недахопы — моцны куродым і кошт. Спірт і вадкасць для распальвання ніякага эфекту наогул не паказалі", — кажа кіраўніца прадпрыемства па ўтрыманні і добраўпарадкаванні дарог Вольга Аляксеева.
У раёне "База 57" лёд вырашылі знішчыць бульдозерам. Скрыжаванне, па якім ездзіла тэхніка, ачапіла паліцыя. Выявілася, што бульдозер знішчае не толькі лёд, але і асфальт.
Урэшце камунальнікі пасыпалі лёд хімічнымі рэагентамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.