Расіянін і два таджыкі перапраўлялі нелегалаў з Беларусі ў Латвію
20-21 верасня латвійскія памежнікі затрымалі тры групы нелегальных мігрантаў з праваднікамі. Як перадае interfax.by, найперш памежнікам трапіла група з чатырох в'етнамцаў, якую вёў 43-гадовы парваднік — грамадзянін Расіі. Прычым сам праваднік пры затрыманні спрабаваў уцячы, але няўдала.
Потым памежнікі затрымалі яшчэ дзве групы в'етнамцаў, адну з якіх вялі праваднікі-грамадзяне Таджыкістана. Агулам у гэтых дзвюх групах было сем в'етнамцаў.
Латвійскія праваахоўнікі пачалі крымінальныя працэсы за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і незаконнае перамяшчэнне вялікай колькасці асоб праз дзяржмяжу.
Фота: укроп.org