Расіянін рыхтаваў захоп Вярхоўнай Рады і Кабміна Украіны

Як паведамляе УНІАН, Бахціяраў рыхтаваў групу пад выглядам грамадскіх актывістаў для злачыннага захопу Вярхоўнай Рады і Кабінета міністраў Украіны. Ён прыцягнуў да свайго злачыннага намеру да 200 чалавек, арганізаваў набыццё "кактэйляў Молатава", бітаў, рассоўных лесвіцаў ды іншых прыладаў для штурму ўрадавых будынкаў. Бахціяраў паабяцаў удзельнікам штурму грашовую ўзнагароду да 500 долараў кожнаму.



Паводле задумы Бахціярава, штурм павінен быў дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне і сарваць прэзідэнцкую выбарчую кампанію.



Для асвятлення штурму парламента і Кабміна Бахціяраў нават дамовіўся з асобнымі расійскімі тэлеканаламі пра відэаздымкі правакацыі.



Цяпер праходзяць допыты, дакументаванне і следства па справе.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі