Расійскае войска нанесла ракетны ўдар па лагерах "Вагнера" — Прыгожын
Яўген Прыгожын / t.me/concordgroup_official
Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын абвінавачвае расійскае войска ў ракетным удары па лагерах "Вагнера". Пры гэтым, па яго словах, загінула "велізарная колькасць" наймітаў. Адпаведны аўдыязапіс з'явіўся ў тэлеграм-канале "Прэс-служба Прыгожына".
Прыгожын не ўдакладняе, дзе былі размешчаныя лагеры і як былі скаардынаваныя ракетныя ўдары. Затое ён заявіў, што "зло, якое нясе ваеннае кіраўніцтва краіны, павінна быць спынена".
Мінабароны Расіі праз інфармагенцтвы адмаўляе ракетныя ўдары па лагерах "Вагнера" і гаворыць, што такія заявы "не адпавядаюць рэчаіснасці".
Удзень 23 чэрвеня Прыгожын выступіў з заявай, у якой абвінаваціў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і прыкрамлёўскіх алігархаў у развязванні расійска-ўкраінскай вайны дзеля асабістых мэтаў. Па яго словах, Шайгу планаваў атрымаць званне маршала, а алігархі — нажыцца на Украіне, як яны нажываліся, рабуючы Данбас з 2014 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.