Расійская мытня не пусціла з Беларусі 120 кг вустрыц
У Расію не пусцілі вустрыцы з Беларусі / customs.gov.ru
Мабільная група Бранскай мытні выявіла больш за 120 кг замарожаных французскіх вустрыц у легкавым аўтамабілі, які ехаў з Беларусі, паведамляе Федэральная мытная служба Расіі.
Машынай кіраваў 24-гадовы жыхар Бранскай вобласці. У аўтамабілі было 20 кардонных каробак з марскім дэлікатэсам, які знаходзіцца ў Расіі пад санкцыямі.
У мытні заяўляюць, што вустрыцы перавозіліся з парушэннем фітасанітарных нормаў і маглі быць небяспечнымі для спажыўца.
Груз знішчаны, а парушальніку пагражае сур'ёзны штраф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.